Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Меню
  • ГалоўнаяСтаронка
  • ПарафiяСвятой Тройцы
      • Расклад набажэнстваў
      • Кантакты
      • Душпастыры
  • СанктуарыйРосіцкіх Мучанікаў
      • Мучанікі
      • Урачыстасці
      • Як даехаць
  • Айцы МарыянеГісторыя і сучаснасць
      • Заснавальнік
      • Аднавіцель
      • Гісторыя
      • Марыяне на Беларусі
  • ФотаАрхiў
      • Урачыстасці
      • Пілігрымы
      • Кветкі
  • 3D АглядКасцел унутры
  • Чытаннi дняЛiтургiя на кожны дзень
  • КаментарыНа кожны дзень
  • СпеўнікТэксты з аккордамi
  • Home/
  • Марыянін Андрэй Сідаровіч MIC: Дзякуючы кс. Юзафу Пятушку я распазнаў сваё пакліканне

Марыянін Андрэй Сідаровіч MIC: Дзякуючы кс. Юзафу Пятушку я распазнаў сваё пакліканне

16 сакавіка спаўняецца 60 гадоў з моманту прэзбітэрскага пасвячэння кс. Юзафа Пятушкі MIC з супольнасці марыянаў. Гісторыяй паклікання да святарства, на якое паўплываў кс. Юзаф, дзеліцца яго сабрат па супольнасці кс. Андрэй Сідаровіч MIC з Росіцы.

 

Як я адчуў пакліканне да святарства?

...Гісторыя маёй сустрэчы з Супольнасцю марыянаў цесна звязана з маім навяртаннем ва ўросце 17 гадоў.

Я нарадзіўся ў каталіцкай сям’і — і бацька, і маці маюць продкаў-католікаў. З дзяцінства памятаю, што ў сям’і строга трымаліся рэлігійных традыцый — але гэта была толькі вігілійная вячэра і асвячэнне страў на Вялікдзень. Мяне і маіх братоў хрысцілі ў касцёле, але пазней, нават пасля развалу атэістычнага СССР, ніхто з сям’і не клапаціўся пра маё рэлігійнае выхаванне.

Перадаць веру сям’я не магла, бо немагчыма даць тое, чаго не маеш...

Да сёння захоўваю ў памяці наведванне касцёла з бабуляю. Памятаю фігуру Езуса, які ляжыць у грабніцы, прыгадваю доўгае стаянне на каленях і як даю ахвяраванне. Хутчэй за ўсё гэта была Вялікая пятніца. Менавіта бабуля стала збаўчай прыладай у Божых руках. Калі яе адведваў, заўсёды мусіў выслухваць нараканні на бязбожны лёс маёй сям’і.

Бабуля падкрэслівала, што я і браты вырастаем, а яшчэ не былі ў споведзі і Першай Камуніі. Тыя нараканні, шчырыя і балесныя, сталі благаслаўлёным зернем і прынеслі неспадзяваны плён.

Б удучы на 3 курсе ў педагагічным каледжы ў Барысаве, я вырашыў схадзіць у касцёл і папрасіць аб споведзі. Вядома, гаворка пра пабожнасць і пра Бога тады не вялася, але пра любоў да бабулі. У думках я ўжо аддаваў ёй рапарт аб выкананым заданні, аб тым, што яе ўнучак ужо паспавядаўся. Збіраўся паказацца ў касцёле толькі раз...

Ксяндзу Юзафу, які святкуе юбілей 60-годдзе святарства, сёння 86 гадоў

Я трапіў да кс. Юзафа Пятушкі MIC. Ён прыняў мяне з разуменнем, але да споведзі наказаў рыхтавацца. Ён праводзіў для мяне катэхезу. Менавіта там, у сакрыстыі барысаўскага касцёла падчас слухання Евангелля Хрыста наступіла маё ўнутранае перамяненне. Божае слова парушыла мой тагачасны ўклад каштоўнасцей і тагачасныя паводзіны.

Падчас кожнай наступнай сустрэчы я разумеў, што з’яўляюся грэшнікам, і думаў аб тым, як мушу змяніць сваё жыццё, каб спадабацца Богу. Пасля была споведзь, Першая святая Камунія, служба міністрантам і штодзённая святая Імша.

Д умка пра пакліканне да святарства прыйшла хутка — праз месяц пасля першай катэхезы. Пазней я толькі маліўся і чакаў заканчэння вучобы.

Яшчэ праз год кс. Юзаф узяў мяне пад дыскрэтную апеку: духоўную — спавядаўся ў яго... і фізічную! Пытаўся ў мяне, напрыклад, што я сёння еў. Я адказваў: бульбу. Пытаўся два дні пазней: што маеш сёння на вячэру? Я адказваў: бульбу! Расчулены, ён запрашаў мяне на пасілак. Увогуле ён прысвячаў мне шмат свайго часу, не баяўся змарнаваць яго дзеля мяне.

Кс. Андрэй Сідаровіч

Ч аста па нядзелях браў мяне з сабою як міністранта ў парафіі, у якія даязджаў. Там я назіраў, як гэты святар ужо ў немаладым узросце ахвярна нясе сваё служэнне, неаднойчы цэлебруючы 4-5 Імшаў, спавядаючы вернікаў і ніколі не адмаўляючыся ад гаміліі. Пра пакліканне да святарства я не чуў ад яго шмат, зрэшты мне гэтага і не трэба было — я бачыў усё на ўласныя вочы.

Я ўдзячны Пану Богу за тое, што паставіў на маёй дарозе святарства сапраўднага сведку веры і апостала.</p.

 

 

Кс. Андрэй Сідаровіч MIC
Фота Віталія Палінеўскага і з архіва аўтара

Друкуецца ў перакладзе з польскай.
Упершыню апублікавана ў часопісе «Z Niepokalaną» ў 2008г.

паводле catholic.by

  • < Назад
  • Наперад >

КаталІцкае прылажэнне

© 2025 Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў
Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Домен зарегистрирован в hoster.by
а. Чэслаў +375(29) 211-25-45
а. Андрэй +375(33) 611-81-71
тэл.8 (02151) 69-882
e-mail: mic-rosica@tut.by
Go Top