ЗАСНАВАЛЬНIК

У другой палове ХVII стагоддзя была створана новая законная сям’я — марыяне Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе заснавальнікам стаў Благаслаўлёны Станіслаў Папчынскі. Ён удала спалучаў місію заснавальніка кангрэгацыі з душпастырскім служэннем.
Ён дапамагаў пробашчам у працы ў парафіі, найбольш ахвотна хадзіў са святарскаю паслугаю да людзей простых. Айцец Станіслаў пераконваў іх у тым, што ад жыцця чалавека — няважна, кароткага ці доўгага — залежыць жыццё вечнае. Ён заахвочваў усіх не грашыць і заклікаў жыць хрысціянскімі цнотамі. Ён быў цудоўным правадыром душаў.

У сё жыццё Станіслава Папчынскага было напоўнена адданаю любоўю да Маці Божай. Пашырэнне культу Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай – гэта асноўны абавязак і гонар у харызмаце кангрэгацыі айцоў марыянаў. Пабожнасць заснавальніка мела таксама глыбокую эўхарыстычную рысу.
У сваёй працы «Inspectiocordis» ён пісаў:
Калі ты прыходзіш на вяселле Езуса, на святую гасціну, падчас якой спажываецца Хрыстус, узгадваецца Яго Мука, дзе душа напаўняецца ласкаю, а мы атрымліваем задатак будучай нябеснай хвалы, – ведай, што знойдзеш у ёй Валадара і Валадарку Неба. Сын будзе прысутны там па сваёй сутнасці, а Маці – праз сваё заступніцтва. Таму імкніся, каб у прысутнасці нябеснай Валадаркі, святых і жыхароў неба прыняць з такою пашанаю і пранікнёнасцю нябесную ежу, каб было відаць, што ты прыйшоў на гасціну Езуса не з халодным сэрцам і не без падрыхтоўкі. Таму збяры цяпер свае думкі, падрыхтуйся і задумайся, як ты павінен паводзіць сябе пры святым стале. Найбольш табе будуць патрэбныя дзве рэчы: моцнае жаданне прыняць святую Камунію і чыстасць. Чыстасць заключаецца ў тым, каб пераадолець усялякую недасканаласць сэрца і адкінуць думкі, далёкія ад таго, што ў гэты момант адбываецца. Моцнае жаданне ж заключаецца ў гарачым пачуцці і найвышэйшай любові, якою павінна палымнець твая душа ў адносінах да гэтага Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Паводле кнігі «Пра пакліканне»
© «ProChristo» 2005.
крыніца: catholic.by
НАВЭННА ДА СВЯТОГА СТАНІСЛАВА ПАПЧЫНСКАГА
ЗАСНАВАЛЬНІКА ОРДЭНА АЙЦОЎ МАРЫЯНАЎ
Першы дзень
«Вялікае ўчыніў мне Усемагутны» (Лк 1, 48)
Пане, усемагутны Божа, праз заслугі святога Станіслава, які з такім вялікім запалам у заснаваным ім ордэне распачаў справу пашырэння культу Беззаганнага Зачацця Маці Твайго Сына, удзялі нам гэтую ласку, каб мы маглі няспынна праслаўляць Цябе за вялікія справы, якія Ты ўчыніў сваім святым, і дазволь нам жыць у стане прыязнасці з Табою і ў бездакорнай чысціні.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Божа Ойча, Ты ў сваім бязмежным Провідзе даў нам святога Станіслава, заступніка пры Тваім троне, будзь ласкавы ўдзяліць мне (нам) праз яго заступніцтва ласку, аб якой прашу (просім) Цябе, і учыні, каб па яго прыкладзе я (мы) верна спаўняў (спаўнялі) Тваю найсвяцейшую волю. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Другі дзень
«Міласэрнаснасць Яго з пакалення ў пакаленне» (Лк 1, 50)
Божа, справядлівы Суддзя, праз заслугі святога Станіслава, які велікадушна спяшаўся ўсімі спосабамі аказваць дапамогу памерлым, якія церпяць у чыстцы, учыні, каб мы рупліва наследавалі яго ў гэтай высакароднай справе міласэрнасці, асабліва ў адносінах да нашых памерлых блізкіх, а таксама тых, каму найбольш патрэбна наша духоўная дапамога.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Трэці дзень
«Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам» (Лк 1, 51)
О Езу, наш Збаўца і Настаўнік, праз заслугі святога Станіслава, які выкарыстоўваў кожную нагоду, каб абвяшчаць Божае слова і аказваць духоўную дапамогу людзям, пазбаўленым душпастырскай апекі, удзялі нам гэтую ласку, каб мы словам і прыкладам уласнага імкнення да святасці вялі іншых людзей да Бога.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Чацвёрты дзень
«Скінуў магутных з трону і ўзвысіў пакорных» (Лк 1, 52)
Духу Святы Божа, праз заслугі святога Станіслава, які ўсё жыццё верна стаяў на варце каталіцкай веры і праявіў гатоўнасць вызнаць яе мучаніцкаю смерцю, удзялі нам гэтую ласку, каб мы ўсё больш узрасталі ў веры і адважна вызнавалі яе ў кожнай жыццёвай сітуацыі.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Пяты дзень
«Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў» (Лк 1, 53)
Божа Ойча, праз заслугі святога Станіслава, які давяраў Твайму Провіду і, нягледзячы на шматлікія перашкоды, па Твайму натхненню заснаваў і зацвердзіў Ордэн Беззаганнага Зачацця Благаслаўлёнай Панны Марыі, удзялі нам гэтую ласку, каб мы вызначаліся непахіснаю вераю ў Тваю ўсемагутнасць, дабрыню і вернасць, асабліва тады, калі Ты вядзеш нас цярністым шляхам да спаўнення цудоўных абяцанняў Тваёй любові.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Шосты дзень
«Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць» (Мц 5, 7)
Божа, Ойча міласэрнасці, праз заслугі святога Станіслава, любоў якога да Цябе найбольш яскрава праяўлялася ў штодзённым ахвярным практыкаванні ўчынкаў міласэрнасці, удзялі нам гэтую ласку, каб мы маглі заўсёды велікадушна наследаваць яго ў дзейснай любові да бліжняга.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Сёмы дзень
«Хто слухае вас, Мяне слухае» (Лк 10, 16)
Пане, Божа верны, праз заслугі святога Станіслава, жыццё і справы якога заўсёды вызначала сыноўская пакорлівасць Наступніку святога Пятра, удзялі нам гэтую ласку, каб мы захавалі вернасць Богу, Крыжу і Евангеллю праз дасканалую паслухмянасць Касцёлу.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Малітва аб асаблівай ласцы
Восьмы дзень
«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 2)
Пане, Ты адорваеш нас сваёю любоўю, праз заслугі святога Станіслава, які дабравольна распачаў суровае і аскетычнае жыццё ў найвышэйшым убостве, каб аддацца Табе ўсім сэрцам і душою, удзялі нам гэтую ласку, каб мы мужна працівіліся хцівасці да грошай і грэшным схільнасцям, імкнучыся да свабоды духу ў Тваёй праўдзе і любові.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Дзевяты дзень
«Будзьце адважнымі, гэта Я, не бойцеся» (Мц 14, 27)
Божа, ад Цябе ўсё бярэ свой пачатак і да Цябе ўсё скіравана, праз заслугі святога Станіслава, які прыкладам свайго жыцця даў нам узор даручэння сябе Твайму Святому Провіду, удзялі нам гэтую ласку, каб мы з даверам склалі ў Твае міласэрныя рукі наша мінулае і нашу будучыню, усё нашае жыццё, дазваляючы Табе весці нас евангельскім шляхам да Твайго дому ў небе.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Малітва аб асаблівай ласцы
Благаслаўлёны Станіслаў
ад Езуса і Марыі Папчынскі
"На шляху да Нябеснага Айца"
Мінск "Про Хрысто" 2008



