Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Меню
  • ГалоўнаяСтаронка
  • ПарафiяСвятой Тройцы
      • Расклад набажэнстваў
      • Кантакты
      • Душпастыры
  • СанктуарыйРосіцкіх Мучанікаў
      • Мучанікі
      • Урачыстасці
      • Як даехаць
  • Айцы МарыянеГісторыя і сучаснасць
      • Заснавальнік
      • Аднавіцель
      • Гісторыя
      • Марыяне на Беларусі
  • ФотаАрхiў
      • Урачыстасці
      • Пілігрымы
      • Кветкі
  • 3D АглядКасцел унутры
  • Чытаннi дняЛiтургiя на кожны дзень
  • КаментарыНа кожны дзень
  • СпеўнікТэксты з аккордамi
  • Home/
  • Хрыстос нарадзіўся, славім Яго!!!

Хрыстос нарадзіўся, славім Яго!!!

«Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: “Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан”. І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях». (Лк 2, 15-16) 

Б ожае Нараджэнне, апісанае ў Евангеллі, нясе ў сабе шмат цікавых падказак для сучаснага чалавека. Адна з іх звязана з каштоўнасцю, якой з’яўляецца сям’я. Сёння, калі чалавецтва перажывае крызіс вернасці і сталасці сямейных адносін, святая сям’я Юзафа, Марыі і Езуса можа паказаць нам шлях да сапраўднага шчасця. На іх прыкладзе мы бачым, што сумеснае перажыванне цяжкасцей толькі ўмацоўвае адносіны. Святой Сям’і давялося прайсці і праз непаразуменні, звязаныя з зачаццем Езуса, і праз недарэчнасць Яго нараджэння ў стайні, і праз вымушаныя ўцёкі ў Егіпет. Усё гэта толькі зрабіла адносіны Юзафа і Марыі больш глыбокімі і трывалымі.

Ж адаем усім, хто святкуе ўрачыстасць Божага Нараджэння, у гэтыя дні асабліва адчуць каштоўнасць сям’і і радасць прысутнасці блізкага чалавека. Няхай нараджэнне Збавіцеля паспрыяе прымірэнню тых, хто пасварыўся, адорыць надзеяй тых, хто яе страціў пад цяжарам жыццёвых выпрабаванняў, дасць сілы жыць і змагацца за сямейнае шчасце.

Няхай добры Бог благаславіць Вас!!!

 

 

а. Чэслаў Курэчка МІС
а. Андрэй Сідаровіч МІС

  • < Назад
  • Наперад >

КаталІцкае прылажэнне

© 2025 Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў
Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Домен зарегистрирован в hoster.by
а. Чэслаў +375(29) 211-25-45
а. Андрэй +375(33) 611-81-71
тэл.8 (02151) 69-882
e-mail: mic-rosica@tut.by
Go Top