Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Меню
  • ГалоўнаяСтаронка
  • ПарафiяСвятой Тройцы
      • Расклад набажэнстваў
      • Кантакты
      • Душпастыры
  • СанктуарыйРосіцкіх Мучанікаў
      • Мучанікі
      • Урачыстасці
      • Як даехаць
  • Айцы МарыянеГісторыя і сучаснасць
      • Заснавальнік
      • Аднавіцель
      • Гісторыя
      • Марыяне на Беларусі
  • ФотаАрхiў
      • Урачыстасці
      • Пілігрымы
      • Кветкі
  • 3D АглядКасцел унутры
  • Чытаннi дняЛiтургiя на кожны дзень
  • КаментарыНа кожны дзень
  • СпеўнікТэксты з аккордамi
  • Home/
  • Росіцкія ўрачыстасці апоўначы

Росіцкія ўрачыстасці апоўначы

Апоўначы 6 жніўня ў вёсцы Росіца прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а. Юрыя Кашыры. 

Я к і кожны год, геаграфія пілігрымаў вельмі вялікая і разнастайная. З Полацка і Мёраў прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Барысава прыехалі на роварах, а з Браслава на матацыклах, але было шмат і тых, хто прыехаў у гэты вельмі прыгожы куток Віцебскай дыяцэзіі, каб памаліцца на месцы мучаніцтва ахвярных у сваёй службе Богу і людзям айцоў-марыянаў.

Святую Імшу апоўначы разам з прысутнымі святарамі канцэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У святочнай Літургіі таксама прыняў удзел Апостальскі візітатар грэка-каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей Гаек.

«Пілігрымка ў Росіцу павінна стаць нагодай для ўмацавання ўсяго таго, што атрымалі ад Нябеснага Айца, а менавіта нашай веры. Сёння ў свеце здзяйсняецца місія Касцёла — евангелізацыя, хоць і адбываецца з цяжкасцю, многія пераследванні выпрабоўваюць хрысціян», — прамовіў падчас гаміліі іерарх.

Біскуп Буткевіч узгадаў словы Папы Францішка, якія той скіраваў да маладых людзей падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, што «мы павінны будаваць масты, а не разбураць. Кожная пілігрымка з розных куткоў — гэта ўжо ёсць будова тых мастоў. Але самы важны мост — гэта паміж вамі і Богам. Касцёл нам дае яго праз споведзь. Бог ніколі не стамляецца будаваць і рамантаваць масты, якія руйнуем мы самі»

 П асля святой Імшы адбылася працэсія на Пляц мучаніцтва бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. «На гэтым месцы святары не адракліся сваёй веры. Маючы ў сэрцы страх, ён не спаралізаваў іх, яны аддалі сваё жыццё надалей веруючы ў Езуса Хрыста. Просім сёння і мы на гэтым месцы, каб перажываючы страх за свае сем’і, дзяцей, не дазвалялі яму нас паралізаваць, не дазвалялі гэтаму страху вызнаваць нашую веру ў жыццё вечнае, у прысутнасць і дапамогу Езуса Хрыста, які бароніць сваіх дзяцей. Няхай гэтая вера перасцерагае нас ад таго, каб у гэтым жыцці мы самі не сталі забойцамі, бо тыя хто забіваў і сёння забівае — яны ўжо мёртвыя. Няхай мы, нават перад абліччам смерці, заўсёды застанемся жывымі перад Богам і жывымі дзеля жыцця вечнага», — на заканчэнне малітвы скіраваў словы біскуп Алег Буткевіч.

П асля працэсія вернікі разам з а. Андрэем Сідаровічам распачалі Крыжовы шлях вакол святыні.

 

 

Марына Сінкевіч, тэкст і фота, catholicnews.by

  • < Назад
  • Наперад >

КаталІцкае прылажэнне

© 2025 Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў
Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Домен зарегистрирован в hoster.by
а. Чэслаў +375(29) 211-25-45
а. Андрэй +375(33) 611-81-71
тэл.8 (02151) 69-882
e-mail: mic-rosica@tut.by
Go Top