Дарагія пілігрымы нашага санктуарыя! Умілаваныя парафіяне! Запрашаю Вас 20 лютага на супольную малітву ў Росіцу. Разам ушануем гадавіну трагічнай смерці Росіцкіх мучанікаў і жыхароў навакольных вёсак, якія сталіся ахвярамі карнай акцыі.
Таксама хачу раздзяліць з вамі вялікую радасць атрымання прэзідэнцкай прэміі "За духоўнае адраджэнне". Гэта наша супольная ўзнагарода за цярплівае аднаўленне Росіцкага касцёла, за высілак упрыгожвання касцёльнай тэрыторыі, за вернасць мучаніцкаму подзвігу благаслаўлёных Юрыя і Антонія.
ПЛАН УРАЧЫСТАСЦЯЎ:
11.00 - АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА (МАГЧЫМАСЦЬ СПОВЕДЗІ)
12.00 - СВЯТАЯ ІМША З УДЗЕЛАМ СВЯТАРОЎ І СЯСЦЁР ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
13.15 - ПРАЦЭСІЯ НА ПЛЯЦ МУЧАНІЦТВА
14.00 - ПАЧАСТУНАК



