Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Меню
  • ГалоўнаяСтаронка
  • ПарафiяСвятой Тройцы
      • Расклад набажэнстваў
      • Кантакты
      • Душпастыры
  • СанктуарыйРосіцкіх Мучанікаў
      • Мучанікі
      • Урачыстасці
      • Як даехаць
  • Айцы МарыянеГісторыя і сучаснасць
      • Заснавальнік
      • Аднавіцель
      • Гісторыя
      • Марыяне на Беларусі
  • ФотаАрхiў
      • Урачыстасці
      • Пілігрымы
      • Кветкі
  • 3D АглядКасцел унутры
  • Чытаннi дняЛiтургiя на кожны дзень
  • КаментарыНа кожны дзень
  • СпеўнікТэксты з аккордамi
  • Home/
  • Уладзімер Арлоў, Менск, перадача з сэрыі “Імёны Свабоды”

Уладзімер Арлоў, Менск, перадача з сэрыі “Імёны Свабоды”

Імёны Свабоды: Андрэй Цікота (5.12.1891— 21.2.1952)

 

Т ой ня верыць, хто не жыве па веры сваёй. Гэта сказана не пра яго. Айцец Андрэй Цікота прайшоў свой крыжовы шлях у згодзе волі і сумленьня, пад знакам веры ў Бога і ў Беларусь.

Ужо ў Віленскай сэмінарыі, а затым у Пецярбургскай духоўнай каталіцкай акадэміі ён належаў да беларускіх культурна-асьветных гурткоў. У 1917-м удзельнічаў у Першым зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства. Цікота ня проста вітаў нараджэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, а быў абраны ў яе Раду.

За свае незалежніцкія погляды ды імкненьне як найшырэй увесьці беларускую мову ў Касьцёл айца Андрэя спачатку арыштоўвалі бальшавікі, потым перасьледавалі польскія сьвецкія і духоўныя ўлады.

На пачатку 1920-х ён уступіў у Ордэн марыянаў, які адыграў выбітную ролю ў гісторыі нашага Касьцёлу ХХ стагодзьдзя. Пасяліўшыся ў Друйскім марыянскім кляштары, айцец Андрэй стварыў там гімназію і заняўся беларусізацыяй усяго нацыянальна-рэлігійнага жыцьця Друйскай парафіі й навакольля, намагаючыся пашырыць гэтую працу на ўсю Заходнюю

Ц ікота быў прадстаўніком Беларусі на 5-м Уніяцкім кангрэсе ў чэхаславацкім Велеградзе (1927 г.). Яго двойчы, у 1933-м і 1939-м, абіралі генэралам Ордэну марыянаў. У 1934-м Ватыкан накіраваў айца Андрэя кіраваць місіяй у маньчжурскі Харбін.

Пасьля Другой сусьветнай вайны Цікоту разам з іншымі беларускімі сьвятарамі Харбінскай місіі напаткаў трагічны лёс. Кітайскія ўлады перадалі місіянэраў органам савецкай дзяржбясьпекі. Айца Андрэя абвінавацілі ў шпіянажы адначасова на карысьць Ватыкану і Японіі. За такія “злачынствы” сталінскі суд даваў 25 гадоў канцлягераў.

Яго лісты з-за калючага дроту да кіраўніцы супольнасьці беларускіх сясьцёр-эўхарыстак маці Апалёніі Пяткун, нашай беларускай маці Тэрэзы, сьведчаць, што да сваіх апошніх дзён Цікота, трываючы страшныя пакуты, думкамі быў у Беларусі. “Можна жыць на чорных сухарах і вадзе, а нам яшчэ даюць вызначаную страву... Сяджу з цяжкасьцю, але калі ляжу, то болю амаль ня чую... Лекары запэўніваюць, што ўсё будзе ў парадку, аднак я маю іншае прадчуваньне... Штодня малюся за вас, за ўсіх парафіянаў, і за Беларусь...”,— зважаючы на лягерную цэнзуру, пісаў ён у 1951-м, за некалькі месяцаў да завяршэньня свайго зямнога шляху. Магчыма, “лекарамі” ён мусіў называць катаў, якія дзень пры дні выводзілі айца на мароз і палівалі вадой...

 

паводле svaboda.org

  • < Назад
  • Наперад >

КаталІцкае прылажэнне

© 2025 Санктуарый Росіцкіх Мучанікаў
Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за нас
Домен зарегистрирован в hoster.by
а. Чэслаў +375(29) 211-25-45
а. Андрэй +375(33) 611-81-71
тэл.8 (02151) 69-882
e-mail: mic-rosica@tut.by
Go Top