Запрашаем на летнія ўрачыстасці ў Росіцу! Сёлета традыцыйна ўшануем нашых мучанікаў Юрыя і Антонія, а таксама падзякуем Богу за кананізацыю (абвяшчэнне святым) Заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў Станіслава Папчынскага.
У рачыстасці распачнуцца Святой Імшой для пілігрымаў 5 жніўня ў 18.00. У сувязі з СДМ у гэтым годзе адбудзецца адна пілігрымка – Полацк-Росіца з 2 па 5 жніўня.
Запіс і падрабязная інфармацыя ў а. Аляксандра Жарнасека МІС +37529 7130233 (МТС).
Дадатковая інфармацыя: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .
Айцы Марыяне
ПЛАН УРАЧЫСТАСЦЯЎ:
5 жніўня
18.00 — Cвятая Імша для пілігрымаў
20.00 — Акафіст да Святой Багародзіцы (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)
21.00 — Падрыхтоўка да споведзі
21.30 — Нешпары за памерлых
22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення)
6 жніўня
24.00 — Святая Імша ў гонар святых мучанікаў Юрыя і Антонія з працэсіяй на пляц мучаніцтва
02.00 – Набажэнства на пляцы мучаніцтва
03.00 – Росіцкі крыжовы шлях
06.00 — Гадзінкі
06.30 — Літургія Ўсходняга абраду (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)
08.00 — Ютрань
09.00 — Ружанец з разважаннямі
10.00 — Росіцкая кніга цвярозасці
11.00 — Канферэнцыя Святы Станіслаў Папчынскі – Заснавальнік марыянаў
12.00 — Святая Імша ў гонар Святога Станіслава Папчынскага



